Мэрая Кэры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэрая Кэры
Remove ads

Мэрая Кэры (англ.: Mariah Carey; нар. 27 сакавіка 1969)[2] — амерыканская поп-, рытм-энд-блюз-спявачка , аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар і актрыса. Пачала музычную кар’еру ў 1990 годзе пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара Columbia Records Томі Матолы. Кэры стала першай спявачкай у ЗША, чые першыя пяць сінглаў узначалілі чарт Billboard Hot 100. Пасля шлюбу з Матолай у 1993 годзе і запісу шэрагу хітоў кампанія Columbia Records прызнала спявачку самай паспяховай у гісторыі гуказапісной кампаніі.

Хуткія факты Мэрая Кэры, Асноўная інфармацыя ...

Развёўшыся з Матолам у 1997 годзе, Кэры ўключыла ў сваю музыку элементы хіп-хопа, што спрыяльна адбілася на яе кар’еры, аднак да 2001 года яна пакінула лэйбл і папулярнасць пачала спадаць. Яна заключыла 80-мільённы кантракт з Virgin Records, якія засталіся незадаволены вынікамі працы і пасля выкупілі кантракт. Збольшага гэта адбылося праз фізічнае знясіленне і эмацыйны зрыў, пра які ўвесь час пісалі ў прэсе, а таксама камерцыйнага правалу Бляску, яе фільма і саўндтрэка. У 2002 годзе яна заключыла кантракт з Island Records і пасля яшчэ аднаго камерцыйнага правалу вярнулася на вяршыні чартаў з альбомам The Emancipation of Mimi (2005)[3][4].

Кэры з’яўляецца адной з самых прадаваных спявачак у гісторыі музыкі — яе дыскі былі прададзены агульным тыражом больш 200 млн копій[5][6]. У 1998 годзе яна была названа самым прадаваным выканаўцам дзесяцігоддзя, а ў 2000 — самай камерцыйна паспяховай спявачкай тысячагоддзя на цырымоніі World Music Awards[7]. Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі гуказапісных кампаній, яна з’яўляецца трэцяй па камерцыйным поспеху спявачкай, чые альбомы ў ЗША былі прададзены тыражом 63 млн копій. У 2008 годзе песня «Touch My Body» узначаліла чарт Billboard Hot 100, што зрабіла Кэры адзіным артыстам у гісторыі музыкі, чые песні 18 разоў займалі першае месца гэтага чарта[8]. Таксама яна з’яўляецца ўладальніцай пяці прэмій «Грэмі»[7][9].

Remove ads

Асабістае жыццё

З 2015 года Кэры сустракалася з аўстралійскім мільярдэрам Джэймсам Пэкерам і 21 студзеня 2016 года абвясціла пра заручыны з ім.[10] Аднак да кастрычніка 2016 года яны скасавалі заручыны.[11] У кастрычніку 2016 года яна пачала сустракацца з амерыканскім харэографам Браянам Танака.[12]

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • 1990: Mariah Carey
  • 1991: Emotions
  • 1993: Music Box
  • 1994: Merry Christmas
  • 1995: Daydream
  • 1997: Butterfly
  • 1999: Rainbow
  • 2001: Glitter
  • 2002: Charmbracelet
  • 2005: The Emancipation of Mimi
  • 2008: E=MC²
  • 2009: Memoirs of an Imperfect Angel
  • 2010: Merry Christmas II You
  • 2014: Me. I Am Mariah... The Elusive Chanteuse
  • 2018: Caution

DVD/Відэа

  • 1991: The First Vision
  • 1992: MTV Unplugged +3
  • 1993: Here Is Mariah Carey
  • 1996: Fantasy: Mariah Carey at Madison Square Garden
  • 1999: Around the World
  • 1999: #1’s
  • 2007: The Adventures of Mimi
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads