Мэры Сцюарт (пісьменніца)

Англійская пісьменніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мэры Сцюарт (англ.: Mary Stewart; 17 верасня 1916 — 10 мая 2014) — англійская раманістка, вядомая перш за ўсё сваёй трылогіяй пра Мерліна[en], у якой яна змагла сумясціць рысы гістарычнага рамана і гісторыі ў стылі фэнтэзі.

Хуткія факты Мэры Сцюарт, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Сандэрлендзе ў сям’і святара. У 1939 годзе яна скончыла Дарэмскі ўніверсітэт і атрымала спецыяльнасць выкладчыка англійскай мовы. У 1941—1945 гадах выкладала ў Дарэмскім універсітэт, дзе пазнаёмілася са сваім мужам — прафесарам геалогіі Фрэдэрыкам Генры Сцюартам. У 1945 годзе яны пабраліся шлюбам. Па патрабаванні мужа Мэры паслала ў выдавецтва рукапіс свайго першага рамана «Мадам, вы будзеце гаварыць?[en]», які быў апублікаваны ў 1955 годзе. У 1956 годзе Фрэдэрык Сцюарт атрымаў пасаду выкладчыка ў Эдынбургу і пераехаў туды разам з жонкай. Сужонкі Сцюарт шмат падарожнічалі, што дало Мэры матэрыял для некалькіх раманаў, дзеянне якіх адбываецца за мяжой: у Францыі, Грэцыі, іншых краінах.

У 2001 годзе Фрэдэрык памёр. Пасля яго смерці пісьменніца пражывала ў Эдынбургу разам са сваёй пляменніцай Джэніфер Огдэн[10].

Remove ads

Бібліяграфія

Рамантычныя трылеры

  • Мадам, вы будзеце гаварыць?[en] (Madam, Will You Talk?, 1955)
  • Вогнішча апоўначы (Wildfire at Midnight, 1956)
  • Гром раздаецца справа (Thunder on the Right, 1957)
  • Дзевяць карэт чакаюць цябе (Nine Coaches Waiting, 1958)
  • Мой брат Майкл (My Brother Michael, 1959)
  • Увітае плюшчом дрэва (The Ivy Tree, 1961)
  • Месяцавыя прадзільшчыцы (The Moon-Spinners, 1962)
  • Гэта грубае чараўніцтва (This Rough Magic, 1964)
  • Палёты над зямлёй (Airs above the Ground, 1965)
  • Ганчакі Гаўрыіла (The Gabriel Hounds, 1967)
  • Вецер з невялікіх астравоў (The Wind Off the Small Isles, 1968)
  • Не кранай котку (Touch Not the Cat, 1976)
  • Цярновы прыстанак (Thornyhold, 1988)
  • Буравеснік (Stormy Petrel, 1991)
  • Ружовы катэдж (Rose Cottage, 1997)

Жыццё Мерліна

  • Крыштальны грот[en] (The Crystal Cave, 1970)
  • Полыя ўзгоркі[en] (The Hollow Hills, 1973)
  • Апошняе чараўніцтва[en] (The Last Enchantment, 1979)
  • Дзень гневу[en] (The Wicked Day, 1983)
  • Прынц і пілігрым[en] (The Prince and the Pilgrim, 1995)

Дзіцячыя аповесці

  • Маленькая мятла (The Little Broomstick, 1971)
  • Людвік і зорны конь (Ludo and the Star Horse, 1974)
  • Прагулка ў Воўчым лесе (A Walk in Wolf Wood, 1980)
  • Замак небяспекі (The Castle of Danger, 1981)

Паэзія

  • Мароз на акне і іншыя вершы (Frost on the Window: And other Poems, 1990)
Remove ads

Экранізацыі

  • «Мерлін з крыштальнага грота»
  • «Месяцавыя прадзільшчыцы» (The Moon-Spinners, 1964)
  • «Мэры і кветка вядзьмаркі» (2017)

Узнагароды

  • 1971, Міфапаэтычная прэмія[en] у намінацыі «Фэнтэзі» за «Крыштальны грот» (The Crystal Cave)
  • 1974, Міфапаэтычная прэмія[en] у намінацыі «Фэнтэзі» за «Полыя ўзгоркі» (The Hollow Hills)

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads