Мэсэтурм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэсэтурмmap
Remove ads

Мэсэтурм (ням.: Messeturm — кірмашовая вежа) — знакаміты небаскроб ў цэнтры Франкфурта-на-Майне. Пабудаваны ў 1990 годзе небаскроб вышынёй 256,5 м быў да 1997 года самым высокім будынкам Еўропы. Ў 1997 годзе ён аддаў свой тытул будынку Камерцбанк-Таўэр, а затым і іншым высотным будынкам.

Хуткія факты Інфармацыя пра будынак, Прызначэнне ...

Назва будынка з'вязана з тым, што ён знаходзіцца непасрэдна побач з тэрыторыяй франкфурцкага кірмашy. У 1985 годзе франкфуртскі кірмаш арганізаваў архітэктурны конкурс з мэтай узвядзення будынку, які быў павінны стаць яго сімвалам. У выніку будаўніцтва было даручана чыкагскай архітэктурнай фірме Murphy/Jahn. Праект архітэктара Гельмута Яна мае падабенства з амерыканскімі небаскробамі трыдцатых гадоў ХХ стагоддзя ў стыле Арт Дэка. Форма будынку нагадвае аловак напраўлены ў неба.

Карысная плошча будынка складае 61.711 кв. метраў. Вышыня піраміды на дахе 36,6 метраў. Унутры будынка знаходзяцца 24 ліфта, якія перавоззяць каля 4.000 працуючых там людзей.

У будынку месцяцца (паміж інш.) прадстаўніцтвы банка Голдмэн Сакс, медыякампаніі Томсон Ройтэрс, а таксама японскі генеральны кансулат.

Мэсэтурм — адзін з чатырох будынкаў Германіі, якія маюць свой уласны паштовы індэкс (60308).

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads