Мярэжка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мярэжка — выкананыя шляхам вышморгвання нітак з тканіны карункавыя радкі. Ніткі выдзіраюць толькі ў адным кірунку. Узор утвараецца за кошт збірання асобных нітак у пучкі. Для выканання мярэжкі выкарыстоўваюць тканіны са шчыльнай тэкстурай.


Мярэжка можа прысутнічаць на вырабе як самастойна, так і быць дапоўнена вышыўкай.
Remove ads
Гісторыя
Кашулі з мярэжкамі — часцей за ўсё самыя архаічныя з абрадавых (вясельных і пахавальных). Мярэжкаю яднаюцца ў іх плячо і рукаў, на падоле пазначаюцца рубцы — нізы прадольных швоў паміж полкамі, з якіх шылася доўгая «чарэсная», без папярочных швоў кашуля (сарочка-сцэльніца)[1].
Віды мярэжкі
Па спосабе сцягвання нітак у пучкі адрозніваюць розныя віды мярэжкі:
- снавальныя;
- простыя;
- мнагарадныя;
- мярэжкі з насцілам;
- камбінаваныя.
- ядзерныя.
Разнавіднасцяў мярэжак мноства. Асноўныя віды мярэжак: пэндзлік, слупок, козлік, жучок, панка, мярэжка, пераплеценая ў сярэдзіне, рэльефная, снавальная і мярэжка-насціл.
Мярэжка «пэндзлік» з’яўляецца як бы асновай усіх астатніх відаў мярэжак і выкарыстоўваецца для падшывання гатовых вырабаў. Пучкі яе складаюцца з 3-5 нітак, зацягнутых з аднаго боку. Астатнія віды мярэжкі выконваюцца па прынцыпе «пэндзліка» са змяненнем спосабаў мацавання — з двух бакоў або з аднаго — і колькасці нітак ва ўзоры.
Remove ads
Дзеясловы
У Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны 1978 года зафіксавана слова памярэжыць (памірэжыць) — упрыгожыць мярэжкай[2], выкарыстоўваліся таксама варыянты замярэжыць[3], намярэжыць[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads