Мячэць Бібі-Ханым
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бібі-Ханым (узб.: Bibi-Xonim) — ансамбль архітэктурных помнікаў пач. XV ст. ў Самаркандзе. Уключае грандыёзную саборную мячэць Цімура, пабудаваную ў 1399—1404 гадах. Захаваліся рэшткі манументальнага ўваходу-пештака з мінарэтамі, галоўнага і бакавых будынкаў, перакрытых купаламі. Мячэць мела двор (78x64 м), абведзены галерэямі з 389 купаламі і аркамі на мармуровых калонах; была багата ўпрыгожана кафляй, разным мармурам, размалёўкай. Насупраць мячэці ўзвышалася медрэсэ Сараі-Мульк-Ханым (захаваўся вуглавы 8-гранны маўзалей, дэкарыраваны кафляй і размалёўкай).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads