Мідуэй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мідуэйmap
Remove ads

Атол Мідуэй (англ.: Midway atoll) — атол плошчай 6,2 км², знаходзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна (у заходняй групе Гавайскага архіпелага). Тэрыторыя належыць ЗША.

Хуткія факты Мідуэй, Характарыстыкі ...
Remove ads

Гісторыя

Астравы былі адкрытыя амерыканскім капітанам Бруксам у 1859 годзе. З 1867 афіцыйна належаць ЗША. Сваю назву (анг: Midway — сярэдзіна шляху) атол атрымаў па прычыне таго, што знаходзіцца на паўдарогі паміж Каліфорніяй і Японіяй.

Першыя жыхары — з 1903 года, калі пракладвалі транс-ціхаакіянскі тэлеграфны кабель. З 1935 па 1947 — пункт запраўкі палівам для міжкантынентальных авіяпералётаў.

З 1941 да 1993 на востраве размяшчалася ваенна-марская база ЗША. Зараз атол мае статус нацыянальнага запаведніка ЗША.

Захоўваецца ў эксплуатацыйным стане адна ўзлётна-пасадачная паласа (2400 м) і запас авіяпаліва — на выпадак экстранай пасадкі самалётаў.

Remove ads

Насельніцтва

У 1940-1970-я гады колькасць часовага насельніцтва (персанал базы) дасягала 2 тыс. чал. Цяпер на Мідуэй пражываюць каля 40 зменных супрацоўнікаў запаведніка.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads