Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў (IBT) (англ.: International Brotherhood of Teamsters) — амерыканскі і канадскі прафсаюз, які аб’ядноўвае кіроўцаў як дзяржаўных, так і прыватных кампаній. Уваходзіць у нацыянальныя прафсаюзныя цэнтры Change to Win і Канадскі рабочы кангрэс. Таксама з’яўляецца членам такіх міжнародных прафсаюзных арганізацый як Міжнародная федэрацыя транспартных рабочых і Глабальны саюз IndustriALL.
Remove ads
Гісторыя
Прафсаюз быў створаны ў 1903 годзе як структурнае падраздзяленне Амерыканскай федэрацыі працы. У 1957 годзе IBT было выключана з АФП-КВП.
Дзейнасць прафсаюза цесна звязана ў імем Джымі Хофы — прэзідэнта прафсаюза з 1957 па 1971 гады. Падчас прэзідэнцтва Хофы брацтва ўзмацніла сувязі з арганізаванай злачыннасцю. Мафія аказвала дапамогу прафсаюзу ў прэсінгу непажаданага бізнэсу, узамен сродкі прафсаюзнага пенсійнага фонду выкарыстоўваліся злачынцамі для развіцця нелегальнага ігральнага бізнэсу. Расследаваннем нелегальнай дзейнасці Міжнароднага брацтва кіроўцаў грузавікоў займаўся генеральны пракурор ЗША Роберт Кенэдзі[2].
У 1985 годзе прафсаюз зноў далучыўся да АФП-КВП, аднак зноў выйшаў з яго ў 2005 годзе[3].
Станам на 2018 год Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў з’яўляецца адным з найбуйнейшых прафсаюзаў ЗША, які ўключае ў сябе каля 1,4 мільёна чальцоў[4].
Remove ads
Зноскі
- Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 31 жніўня 2025.
- solidarnost.org. «Крестный отец» Джимми Хоффа (руск.) (20 лютага 2018).
- Teamsters. Statement of James P. Hoffa on the Teamsters' Disaffiliation from the AFL-CIO (англ.)(недаступная спасылка) (25 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2007. Праверана 16 снежня 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads