Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (англ.: International Trade Union Confederation) — міжнародная прафсаюзная арганізацыя. Канфедэрацыя была заснавана ў 2006 годзе на ўстаноўчым кангрэсе ў Вене. У наступстве МКП правяла яшчэ тры кангрэса: у Ванкуверы ў 2010 годзе, у Берліне ў 2014 годзе і ў Капенгагене ў 2018 годзе.
Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў аб’ядноўвае ў сабе 332 прафсаюза з 163 краін свету. Найбуйнейшымі прафсаюзамі, якія ўваходзяць у МКП, з’яўляюцца Індыйскі нацыянальны кангрэс прафсаюзаў (34 мільёны сябраў), Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расіі (20 мільёнаў сябраў) і Амерыканская федэрацыя працы — Кангрэс вытворчых прафсаюзаў (8 мільёнаў сябраў). Беларускія прафсаюзы ў МКП прадстаўленыя Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.[4]
Remove ads
Зноскі
- http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
- https://ngocongo.org/member-organizations/ Праверана 8 лютага 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads