Міжнародны Славянскі Канал
украінскі тэлеканал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны Славянскі Канал (укр.: Міжнародний Слов'янський Канал) — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчанне ў 1994 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Першым вопытам непасрэднага спадарожнікавага вяшчання з тэрыторыі былога СССР стала эксперыментальная трансляцыя з тэрыторыі Украіны «Міжнароднага Славянскага канала».
Заснавальнікамі канала з'яўляецца Уладзімір Аляксандравіч Іваненка і Валерыя Уладзіміраўна Іваненка.
12 верасня 2008 Міжнародны Славянскі Канал пачаў вяшчанне са спадарожнікаў Sirius і Astra
Пастаяннае вяшчанне тэлеканала пачалося з 12 верасня 2008 года.
Remove ads
Пакрыццё
Параметры прагляду
На сёння Міжнародны Славянскі Канал трансліруе свае перадачы; параметры канала: для Sirius пазіцыя 5˚E, палярызацыя H, частата 12 072 МHz; для Astra пазіцыя 5˚E, палярызацыя H, частата 12 090 МHz.
Аўдыторыя
SCI працуе кругласутачна і ахоплівае сваім вяшчаннем тэрыторыю з насельніцтвам 1 мільярд 202 мільёны чалавек.
Эфір
Закліканы інфармаваць славян усяго свету і сусветную супольнасць у розных аспектах жыццядзейнасці славянства, унікальнай славянскай гісторыі, багатых традыцыях, культуры, дасягненнях і важкаму ўкладзе славян у развіццё сусветнай цывілізацыі.
Асноўная задача праекта — стварэнне глабальнай тэлесеткі, здольнай прадставіць свету найбуйнейшы еўрапейскі этнас ў пазнавальным фармаце на аснове роўных квот і паважлівага стаўлення да суверэнітэту кожнай славянскай дзяржавы.
- SCI — канал міждзяржаўных, міжурадавых і дыпламатычных зносін.
- Дэвіз канала: «Пра славян — свету!».
Remove ads
Паходжанне і мова кантэнту
Вяшчанне (упершыню з Украіны) вядзецца на чатырох гукавых дарожках: на рускай, украінскай, англійскай і мове краіны — Вытворцу прадукту. У далейшым вяшчанне будзе ажыццяўляцца адначасова на мовах славянскіх краін, а таксама на французскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, арабскай і кітайскай мовах.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт канала Архівавана 13 сакавіка 2010.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads