Міжнародны дзень Маці-Зямлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны дзень Маці-Зямлі (англ.: International Mother Earth Day) - адзначаецца, пачынаючы з 2010 года, штогод 22 красавіка. Усталяваны Генеральнай Асамблеяй ААН ў 2009-м годзе (рэзалюцыя № A/RES/63/278).

У рэзалюцыі адзначаецца, што тэрмін «Маці-Зямля» агульнапрыняты ў многіх краінах, што ён адлюстроўвае залежнасць паміж планетай, яе экасістэмамі і чалавекам.
Прапаноўваючы ўсім дзяржавам-сябрам ААН, міжнародным і няўрадавым арганізацыям адзначаць «Міжнародны дзень Маці-Зямлі», Генеральная Асамблея звяртае ўвагу на тое, што свята Дзень Зямлі ужо штогод адзначаецца ў многіх краінах.
Па некаторых дадзеных гэты Міжнародны дзень узнік на аснове адзначаемага раней у ЗША Дня дрэў.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads