Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаецца 2 красавіка, у дзень нараджэння Х. К. Андэрсена. Заснаваны ў 1967 годзе некамерцыйнай арганізацыяй Міжнародны савет па кнігах для моладзі (IBBY). У гэты дзень IBBY раз у два гады прысуджае прэмію імя Х. К. Андэрсена пісьменніку — аўтару кніг для дзяцей і мастаку-ілюстратару дзіцячых кніг.
Ініцыятыва стварэння Міжнароднага дня дзіцячай кнігі належыць вядомай нямецкай пісьменніцы Еле Лепман[1].
Штогод у якасці фундатара гэтага Міжнароднага дня выступае адна з нацыянальных арганізацый IBBY. Хто-небудзь з яе пісьменнікаў і мастакоў становяцца аўтарамі паслання да дзяцей і адпаведнага плаката. У далейшым пасланне і плакат выкарыстоўваюцца IBBY ў іншых краінах.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads