Міжнародны саюз аховы прыроды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП, фр.: Union internationale pour la conservation de la nature, IUCN) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца асвятленнем праблем захавання біяразнастайнасці планеты, прадстаўляе навіны, кангрэсы, якія праходзяць у розных краінах, спісы відаў, якія маюць патрэбу ў асаблівай ахове ў розных рэгіёнах планеты. Арганізацыя мае статус назіральніка пры Генеральнай Асамблеі ААН.
Арганізацыя заснаваная ў 1948 годзе, яе штаб-кватэра размешчаная ў горадзе Гландэ (Швейцарыя). Саюз аб’ядноўвае 82 дзяржавы, 111 ўрадавых устаноў, больш за 800 няўрадавых арганізацый і каля 10 000 навукоўцаў і экспертаў з 181 краіны свету.
У 1978 годзе ў Ашгабадзе на XIV Генеральнай асамблеі МСАП[2] адобрана і 5 сакавіка 1980[3] года прынята Сусветная стратэгія аховы прыроды — праграма мер, якая абагульняе вопыт краін у шматгадовай дзейнасці па ахове прыроды.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads