Мікалай Іванавіч Пашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Іванавіч Пашкевіч (нар. 5 ліпеня 1958, в. Рубель, Столінскі раён) — беларускі мовазнавец, пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў 1965—1975 гадах у Рубельскай сярэдняй школе, у 1976—1978 гадах служыў тэрміновую вайсковую службу. Скончыў філалагічны факультэт і завочна аспірантуру Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна). З 1988 г. выкладаў на кафедры беларускага мовазнаўства, з 2013 па 2014 г. — на кафедры журналістыкі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна .
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2015 г.) і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Remove ads
Творчасць
Аўтар вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Беларуская філалогія», — «Праблемы транслінгвістыкі. Тэорыя і практыка» (2010).
Аўтар навуковых выданняў: «Праца з тэкстам на ўроках беларускай мовы» (Брэст, 1993; у суаўтарстве), «Рыторыка: метад. рэкамендацыі для філал. фак. і фак. замеж. моў» (Брэст, 2004), «Рыторыка: практыкум для філалагічных спецыяльнасцей універсітэта» (Брэст, 2006), «Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік: для студэнтаў-філолагаў» (Брэст, 2008) «Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік: для студэнтаў-філолагаў» (Брэст, 2008), калектыўнага зборніка «Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце» (Брэст, 2004), а таксама навукова-папулярнай кнігі «У родным слове адгукаецца душа…» (Брэст, 2012) і дакументальна-мастацкай аповесці «Вера» (Брэст, 2014).
Кніга «Вера» ў 2015 г. намінавалася на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца.
Remove ads
Асноўныя публікацыі
- Дыдактычны матэрыял па стылістыцы да ўрокаў у V класе Архівавана 14 ліпеня 2023. // Роднае слова. — 1995. — № 6.
- З пашанай і любоўю: штрыхі да партрэта настаўніка // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Брэст, 20—21 сакавіка 2008 года : да 70-годдзя з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Малажай / [пад агульнай рэдакцыяй М. І. Новік]. — Брэст, 2008. — С. 17―18.
- Мянушкі як неад’емная частка лексікі гаворкі вёскі Рубель Столінскага раёна // Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны : зборнік навуковых артыкулаў / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна», Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі. — Брэст, 2010. — С. 150―154.
- Рэдкаўжывальныя імёны і іх формы ў рубельскай гаворцы // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зборнік навуковых артыкулаў : [у 2 ч.] / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна», Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі. — Брэст, 2011. — Ч. 2. — С. 36―38.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads