Мікалай Іванавіч Тупальскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Іванавіч Тупальскі (нар. 22 чэрвеня 1928, в. Рабковічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання замежным мовам. Кандыдат педагагічных навук (1968), прафесар (1990).

Хуткія факты Мікалай Іванавіч Тупальскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Нямецкая мова», 1953).

Працаваў у Задзвейскай пачатковай школе (Баранавіцкі раён, 1947—1949), СШ № 8 г. Гродна (1952—1953), Гродзенскім абласным аддзеле народнай адукацыі (1953—1954, метадыст), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1954—1962, старшы выкладчык кафедры «Замежныя мовы», у 1954—1955 — загадчык кафедры), Беларуска-Расійскім універсітэце (1962—2008, прафесар кафедры «Беларуская, руская і замежныя мовы», у 1963—2000 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: навукова-педагагічныя асновы распрацоўкі новых падручнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы; удасканаленне арганізацыі і методыкі выкладання германскіх моў (нямецкая, англійская) у тэхнічнай вну.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Теоретические основы программированного учебника для дневного отделения технических вузов (на материале немецкого языка) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 732 / Н. И. Тупальский ― Минск, 1968.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads