Мікалай Аляксандравіч Кедышка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Аляксандравіч Кедышка (3 жніўня 1923(1923-08-03), Менск7 лістапада 1943(1943-11-07), Мінск, Генеральная акруга Беларусь) — савецкі падпольшчык Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).

Хуткія факты Мікалай Аляксандравіч Кедышка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Мікалай Кедышка нарадзіўся 3 жніўня 1923 года ў Менску. Скончыў дзесяць класаў школы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Працаваў маляром у канторы паблізу ад чыгуначнага вузла[1].

Восенню 1941 года Кедышка разам з таварышамі арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу «Андруша». Група распаўсюджвала зводкі Саўінфармбюро і антынямецкія лістоўкі, ладзілі ўцёкі ваеннапалонных. Праз нейкі час падпольшчыкі абзавяліся і зброяй. 13 лютага 1943 года Кедышка ўвайшоў у склад падпольнага Мінскага гаркама ВКП(б). Яго група здзейсніла вялікую колькасць дыверсій на мінскіх прадпрыемствах, нападаў на нямецкіх салдат і афіцэраў, калабарацыяністаў. 7 лістапада 1943 года Кедышка трапіў у засаду, якую арганізавала гестапа на праваленай явачнай кватэры на Магілёўскай шашы. Калі ён адстрэльваўся, то быў цяжка паранены і апошнім патронам застрэліўся[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за арганізацыю падпольнай дзейнасці супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» Мікалай Кедышка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Thumb
Вуліца Кедышкі ў Мінску

У гонар Кедышкі усталяваны бюст і названая вуліца ў Мінску[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads