Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч (нар. 29 красавіка 1940, в.Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне ліцейнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў дзесяць класаў Дзівінскай школы, Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Матэрыялазнаўства і тэхналогія металаў», 1965).
Працаваў на Мінскім трактарным заводзе (1962—1965, інжынер), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1968, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў, прафесар).
Remove ads
Узнагароды
Медаль СССР «За працоўную доблесць» (1979), граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000), Сусветны медаль Свабоды (The World Medal of Freedom) Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2006).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: плазменныя і нанатэхналогіі; нанаматэрыялы.
Бібліяграфія
- Легирование и модифицирование сплавов с применением низкотемпературной плазмы : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.04 / Свидунович Николай Александрович. — Киев, 1980.
- Взаимодействие компонентов в сплавах / Н. А. Свидунович, В. П. Глыбин, Л. К. Свирко. — Москва, 1989.
- Основы нанотехнологий и наноматериалов / П. А. Витязь, Н. А. Свидунович. — Минск, 2010.
- Технологические методы повышения надежности и долговечности деталей машин : учебник для вузов / И. М. Жарский, И. Л. Баршай, Н. А. Свидунович, Н. В. Спиридонов. — Минск, 2010.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads