Мікалай Андрэевіч Ізюмаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Андрэевіч Ізю́маў (руск.: Николай Андреевич Изюмов; 24 снежня 1920 — 28 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў пасёлку Сімскі завод (сучасны горад Сім Ашынскага раёна Чалябінскай вобласці, Расія). Скончыў 8 класаў школы, жыў у горадзе Аша, працаваў на заводзе. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў Ульянаўскае бранятанкавае вучылішча. З кастрычніка 1941 года удзельнік баявых дзеянняў на Заходнім, Бранскім, Данскім, Паўднёва-Заходнім і 1-м беларускім франтах. Удзельнік бітвы за Маскву і Сталінградскай бітвы. Быў двойчы паранены.
Камандзір танкавага батальёна гвардыі капітан А. М. Ізюмаў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі, у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 года. 24—28 чэрвеня 1944 года батальён пад яго камандаваннем захапіў чыгуначную станцыю Мірадзіна і адрэзак шаша каля вёскі Баяры. 28 чэрвеня танкісты прарваліся да пераправы цераз Бярэзіну каля вёскі Шчаткава і захапілі яе. Капітан Ізюмаў быў паранены, не пакінуў поля бою. Загінуў у гэтым баі. Экіпаж танка ў перыяд з 26 па 28 чэрвеня знішчыў 7 гармат, 3 доты 10 агнявых кропак праціўніка.
Пахаваны А. М. Ізюмаў у брацкай магіле ў вёсцы Баяры Бабруйскага раёна[1].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
Памяць
- У гонар Героя вёска Дурынічы Бабруйскага раёна была перайменавана ў Ізюмава.
- У гонар М. А. Ізюмава названы адна з вуліц і школа у горадзе Аша Чалябінскай вобласці, вуліца ў вёсцы Баяры Бабруйскага раёна[1].
- У горадзе Аша помнік на Алеі Герояў і памятная дошка на доме, у якім жыў М. А. Ізюмаў[1].
- Барэльеф каля Кургана Славы ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна[1].
Зноскі
- Мікалай Андрэевіч Ізюмаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads