Мікалай Андрэевіч Барысюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Андрэевіч Барысюк (нар. 15 жніўня 1941, в. Рэчыца, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — вучоны ў вобласці ракетна-касмічнай тэхнікі, палкоўнік-інжынер (1982), генерал-маёр (1987), генерал-лейтэнант (1993), кандыдат тэхнічных навук (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (1994), старшы навуковы супрацоўнік (1995), правадзейны член Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыялкоўскага.

Хуткія факты Мікалай Андрэевіч Барысюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ва Узброеных Сілах СССР з 24 жніўня 1959 года. Скончыў у 1962 годзе Ленінградскае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ.

З 1962 па 1987 год служыў на касмадроме «Байканур» (Казахстан), дзе прайшоў пасады ад камандзіра ўзвода да намесніка начальніка касмадрома па ракетным узбраенні. У 1971 годзе завочна скончыў Ваенную інжынерную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага. З 1985 года — начальнік службы ракетнага ўзбраення.

Пазней служыў у Галоўным навукова-даследчым цэнтрам касмічных сродкаў Міністэрства абароны СССР. У 1987 годзе назначаецца намеснікам начальніка 53-га Галоўнага цэнтра па кіраванні арбітальнымі групоўкамі касмічных апаратаў, кіруе працай дзяржаўных камісій па лётных выпрабаваннях перспектыўных ракетна-касмічных комплексаў.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні выпрабаванняў ракетна-касмічнага комплексу «Энергія» — «Буран» (1988). У 1989 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя К. Я. Варашылава. З 1991 года — намеснік начальніка касмічных сродкаў Мінабароны Расійскай Федэрацыі па эксплуатацыі касмічных сродкаў, з 1993 па 1997 гады — першы намеснік камандуючага Ваенна-касмічнымі сіламі Расійскай Федэрацыі.

У 1997 годзе звольнены ў запас па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае актыўную грамадскую работу па выхаванні маладога пакалення абаронцаў Радзімы, прымае ўдзел у ветэранскім руху, з’яўляецца старшынёй міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Ветэраны касмадрома „Байканур“».

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар 40 навуковых друкаваных прац. Актыўна прапагандуе дасягненні касманаўтыкі, займаецца сацыяльна-прававой працай, навукова-гістарычнай і інфармацыйнай дзейнасцю.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі СССР, Расійскай Федэрацыі і Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Ганаровы радыст СССР (1986), заслужаны выпрабавальнік касмічнай тэхнікі (2000), ганаровы грамадзянін горада Байканура (2004).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads