Мікалай Васілевіч Уласенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Васілевіч Уласенка (14 верасня 1923, в. Новыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 29 кастрычніка 2007) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1949), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961).
Працаваў у ворганах КПБ (1946—1950), сярэдніх школах (1950—1951, дырэктар), Мазырскім педагагічным інстытуце (1952—1957, выклачык), Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1961—1971, старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 — загадчык сектара партыйнага будаўніцтва), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1971, загадчык кафедры навуковага камунізму, у 1992—1994 — прафесар кафедры паліталогіі).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя КПСС і КПБ.
Remove ads
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
Бібліяграфія
- Борьба Компартии Белоруссии за построение экономического фундамента социализма (1926—1932 гг.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 07.750 / Н. В. Власенко. — Минск, 1970.
- Борьба Коммунистической партии Белоруссии за подъем общественного животноводства в 1956—1960 годы : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Н. В. Власенко. — Москва, 1961.
- Культурнае будаўніцтва ў рэспубліцы ў 1921—1932 гг. / М. Власенка // Народная асвета. — 1968. — № 11. — С. 18—23.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads