Мікалай Васілевіч Максіменка

беларускі фізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Васілевіч Максіменка (нар. 15 верасня 1942, в. Ліпень, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994).

Хуткія факты Мікалай Васілевіч Максіменка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава (спецыяльнасць «Фізіка. Матэматыка», 1965), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1969).

Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1970—1973), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1974, кафедра тэарэтычнай фізікі, прафесар, у 1976—2008 — загадчык кафедры, 1986—1989 — дэкан фізічнага факультэта). Інфармацыя на 2021 год.

Навуковыя інтарэсы: фізіка электрамагнітных узаемадзеянняў адронаў у састаўных мадэлях рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля.

Remove ads

Узнагароды

Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР (1977, 1978, 1983, 1984), НАН Беларусі (2006, 2011), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» і інш.

Бібліяграфія

  • Поляризуемость и составные модели адронов в релятивистской квантовой теории поля : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.02 : защищена 05.04.1993 : утверждена 10.09.1993 / Максименко Николай Васильевич. — Гомель, 1993.
  • Поляризуемость и гирация элементарных частиц / Л. Г. Мороз, Н. В. Максименко // Вопросы атомной науки и техники. Серия: Общая и ядерная физика. — Харьков, 1979. — Вып. 4 (10). — С. 26.
  • Static electric polarizability of charged bound relativistic system / N. V. Maksimenko, V. V. Andreev // Actual Problems of Microwold Physics : proceedings of International School-Seminar, Gomel, Belarus, July 28 — August 8, 2003 / Joint Institute for Nuclear Research [et al.]. — Dubna, 2004. — Vol. 2. — P. 155—178.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads