Мікалай Георгіевіч Падсаднік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Георгіевіч Падсаднік (1 студзеня 1922, Вуглы, Полацкі раён — 24 лістапада 1975) — Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
У Чырвонай Арміі з 1940 г. У 1943 г. скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. У дзеючай арміі з верасня 1943 г. Камандзір звяна 165-га штурмавога авіяцыйнага палка лейтэнант М. Г. Падсаднік да красавіка 1945 г. здзейсніў 106 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.08.1945 г.
Пасля вайны на партыйнай, прафсаюзнай і адміністрацыйнай рабоце. У 1959 г. скончыў Маскоўскую вышэйшую школу прафсаюзнага руху.
Памёр 24.11.1975 г. Пахаваны ў Маскве.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads