Мікалай Емяльянавіч Заяц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Емяльянавіч Заяц (нар. 4 студзеня 1943, в. СтрадзечБрэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 27 красавіка 2004) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і фінансаў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1993). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь (1998).

Хуткія факты Мікалай Емяльянавіч Заяц, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 студзеня 1943 года ў в. Страдзеч Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1969). З 1969 года — старэйшы метадыст Міністэрства фінансаў БССР. З 1976 года — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1978 года — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. З 1991 года — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1998 года — прарэктар па навуковай рабоце, з 2002 года — загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Адначасова з 1994 года — член Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь.

Памёр 27 красавіка 2004 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне фінансава-крэдытнай і падатковай палітыкі, валютна-фінансавага і бюджэтнага рэгулявання, цэнаўтварэння, эканомікі і фінансаў аграпрамысловага комплексу. Узначальваў навуковыя калектывы па распрацоўцы праектаў Падатковага кодэкса і канцэпцыі фарміравання бюджэту, якія ўвайшлі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце»; пілотнай праграмы па страхаванні крэдытаў, выдадзеных на інавацыйныя мэты; на працягу шэрагу гадоў кіраваў працай па штоквартальным маніторынгу тэндэнцый у макраэканамічнай сферы; удзельнічаў у распрацоўцы праграмы фінансавага аздараўлення эканомікі Рэспублікі Беларусь, прынятай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да рэалізацыі. З’яўляецца каардынатарам Дзяржаўнай праграмы «Нацыянальная эканоміка і стратэгія развіцця», шэф-рэдактарам, навуковым кансультантам, адным з заснавальнікаў навукова-практычнага часопіса «Фінансы, улік, аўдыт». Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў Рэспубліцы Беларусь выдадзены падручнікі па тэорыі фінансаў, падатках, фінансах прадпрыемстваў і інш.

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 12 падручнікаў.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Теория финансов. Мн., 1999 (у суаўт.).
  • Финансы предприятий АПК. Мн., 2000 (у суаўт.).
  • Теория налогов. Мн., 2002.

Літаратура

  • Заяц Мікалай Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 27.
  • Заяц Николай Емельянович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 637.
  • Заяц Николай Емельянович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 166—167.
  • Заяц Николай Емельянович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 206—207.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads