Мікалай Канстанцінавіч Сакалоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Канстанцінавіч Сакалоў (14 кастрычніка 1946, г. Ліпецк, Расія - 28 студзеня 2015, г. Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар[1] (1991).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1968). У 1972 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ-філіі Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС абараніў кандыдацкую дысертацыю «Деятельность Коммунистической партии Белоруссии по развитию высшего образования в республике (1951—1958 гг.)» (навуковы кіраўнік — дацэнт А. Д. Малочка). Дацэнт (1977).
3 1972 па 1991 працаваў асістэнтам, дацэнтам у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1976 па 1977 выкладчык-кансультант Вышейшага педагагічнага інстытута імя Хасэ Марці (г. Камагуэй, Куба), з 1980 па 1988 дацэнт Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ.
У 1988 у Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя У. І. Леніна абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Партийное руководство подготовкой и воспитанием научно-педагогических кадров. 1936—1961 гг. (на материалах Белоруссии)». Прафесар (1991). З 1992 прафесар кафедры гісторыі Беларусі ў Мінскім педагагічным інстытуце (з 1993 Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, з 1995 — імя М. Танка). Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук[2].
Даследуе палітычную гісторыю і гісторыю культуры Беларусі, праблемы грамадска-палітычнага жыцця, вышэйшай школы, падрыхтоўкі і выхавання кадраў народнай адукацыі («Уплыў польскай Эдукацыйнай камісіі на стан адукацыі на Беларусі і адносіны да яе расійскіх улад у канцы XVIII — пачатку XIX ст.», 1995; «Сучасная гістарыяграфія нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20—30-я гг.», 1997). Адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Гісторыя Беларусі» ў 2 ч. (ч. 2, 1998). Сааўтар падручнікаў па гісторыі Беларусі.
Сям’я
Дзеці: Максім Сакалоў (гісторык, кандыдат гістарычных навук), Канстанцін Сакалоў
Remove ads
Узнагароды і прэміі
Ганаровая грамата міністэрства асветы БССР (1986); знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі»(2006);
Навуковыя працы
- Деятельность Коммунистической партии Белоруссии по развитию высшего образования в республике (1951—1958 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук : специальность 07.570 История КПСС / Н. К. Cоколов ; Институт истории партии при ЦК КП Белоруссии — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн, 1972. — 27 с.
- Партийное руководство подготовкой и воспитанием кадров высшей школы БССР. — Мн.: Изд-во БГУ, 1978. — 143 с.
- Партийное руководство подготовкой и воспитанием научно-педагогических кадров, 1936―1961 гг. : (на материалах Белоруссии) : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук : 07.00.01 / Соколов Николай Константинович ; Московский государственный педагогический институт им. В. И. Ленина. — М, 1988. — 32 с.
- Гісторыя Беларусі: вуч. дапаможнік для студэнтаў ВНУ у 2 ч./ пад рэд. Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля. Ч.2 (у суаўтарстве).
Зноскі
- Лучшие выпускники (бел.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2017. Праверана 31.08.2017.
- Соколов Николай Константинович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 367
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads