Мікалай Кузанскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Кузанскі (ням.: Nicolaus Krebs, Chrifftz, лац.: Nicolaus Cusanus; 1401 — 11 жніўня 1464) — нямецкі мысляр XV стагоддзя, філосаф, тэолаг, матэматык, царкоўна-палітычны дзеяч.
Remove ads
Жыццяпіс
Нарадзіўся ў 1401 годзе ў мястэчку Куза, Германія. Займаў высокія месцы ў іерархіі Каталіцкай царквы, з 1448 года — кардынал. Удзельнічаў у важных місіях царквы, у адной з іх спрабаваў прымірыць Рым і Візантыю, але беспаспяхова, неўзабаве Візантыя была заваяваная Асманскай імперыяй. Кузанскі быў блізкі да многіх з вядомых гуманістаў Адраджэння. Памёр 11 жніўня 1464 года ў горадзе Тодзі, Італія.
Remove ads
Ідэі
Мікалай Кузанскі быў майстрам дыялектычнай аргументацыі і складання дыялогаў. У гэтым ён падобны да Сакрата і Платона.
Паводле Мікалая Кузанскага, Бог ёсць Абсалют, які з’яўляецца досыць простым і нечым складаным. Бог мае дзве крайнія формы:
- Абсалютны мінімум — гэта Бог неразгаданага тыпу, тут Бог адзіны. Па гэтай форме Бога мы ведаем яго, але нічога больш.
- Абсалютны максімум — гэта Бог, як ва ўсім свеце, тут Бог бясконца вялікі. Свет, у якім мы можам мець неабмежаваныя веды.
Remove ads
Бібліяграфія
- De maioritate auctoritatis sacrorum conciliorum supra auctoritatem papae («Аб перавазе аўтарытэта Сусветнага Сабору над Папскім», 1433)
- De concordantia catholica («Аб каталіцкай згодзе», 1433/34)
- De docta ignorantia («Аб вучоным невуцтве», каля 1440)
- De coniecturis («Аб здагадках», каля 1441/42)
- Epistola ad Rodericum Sancium de Arevalo («Ліст да Родрыка Санцыя Арэвальскага», 1442)
- De deo abscondito («Аб укрытым Богу», 1444/45)
- De quaerendo deum («Аб пошуку Бога», 1445)
- De filiatione dei («Аб божай пераемнасці», 1445)
- De dato patris luminum («Аб дадзеным айцом святле», 1446)
- De genesi («Аб родзе», 1447)
- Apologia doctae ignorantiae («Абарона вучонага невуцтва», 1449)
- Autobiographia (1449)
- Idiota de sapientia («Дурань аб мудрасці», 1450)
- Idiota de mente («Дурань аб розуме», 1450)
- Idiota de staticis experimentis («Дурань аб сталым вопыце», 1450)
- De pace fidei («Аб спакоі веры», 1453)
- De visione Dei («Аб бачанні Бога», 1453)
- Complementum theologicum («Багаслоўскае заключэнне», 1453)
- De mathematicis complementis («Матэматычнае заключэнне», 1453/54)
- De beryllo («Аб берыле», 1458)
- De mathematica perfectione («Аб матэматычнай дасканаласці», 1458)
- De aequalitate («Аб роўнасці», 1459)
- De principio («Аб пачатку», 1459)
- Trialogus de possest («Трылогія аб валоданні», 1460)
- Reformatio generalis («Агульная рэфармацыя», каля 1460)
- Cribratio Alkorani («Прасейванне Алькарана», 1460/61)
- Directio speculantis, seu De non aliud («Духоўнае кіраўніцтва», або «Не аб іншым», 1462)
- Commentatio de notione creandi («Абмеркаванне аб азначэнні створанага», фрагменты, каля 1462)
- De venatione sapientiae («Аб марнасці мудрасці», 1463)
- De ludo globi («Аб гульні ў шар», 1463)
- Compendium («Скарачэнне», 1463)
- De apice theoriae («Аб вяршыні тэорыі», 1464)
- Sermones («Прамовы»)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads