Мікалай Леанідавіч Кузьмініч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Леанідавіч Кузьмініч (нар. 4 красавіка 1958, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, музыкант. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1993).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць «Культурна-асветніцкая работа», кваліфікацыя «Кіраўнік аркестра», 1980), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1988).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (1980—2008, у 1997—2006 — прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце, 2006—2008 — першы прарэктар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце (2008—2013, факультэт эстэтычнай адукацыі, кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, дацэнт), Інстытуце культуры Беларусі (2013, першы прарэктар), Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі (факультэт павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, з 2015 — дэкан факультэта, у 2013 — загадчык кафедры педагогікі).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя музычнай адукацыі; падрыхтоўка музычна-педагагічных кадраў.

Remove ads

Узнагароды

Граматы Міністэрства адукацыі (1998), Міністэрства абароны (2002, 2003, 2004), Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск (2005), Міністэрства культуры (2008) Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры (2000), адміністрацыі Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта г. Мінска (2003), персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2008)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Кузьминич Николай Леонидович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 16 снежня 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads