Мікалай Мікалаевіч Бортнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Бортнік (нар. 1983, Рэчыца, Столінскі раён) — беларускі спецыяліст у галіне аграноміі, дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў пасёлку Рэчыца Столінскага раёна. У 2006 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасцях «аграномія» і «кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК»[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у ААТ «Баравіца» вядучым аграномам па насенняводства. У 2006—2017 гадах працаваў аграномам-садаводам у ААТ «Аграмоталь». З 2017 года з’яўляецца дырэктарам ААТ «Тышкавічы-Агра»[1].
14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Іванаўскага райвыканкама[2].
Жыве ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны граматай Іванаўскага райвыканкама[1].
Асабістае жыццё
Беспартыйны. Жанаты, мае двух дзяцей[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads