Мікалай Пятровіч Казак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Пятровіч Казак (нар. 8 верасня 1977, Віцебск) — беларускі спартсмен, член зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Хуткія факты Мікалай Пятровіч Казак, Пол ...
Remove ads

Біаграфія

У 2002 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, а таксама Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву.

Чэмпіён свету па скачках на батуце 1994 года ў камандных спаборніцтвах, 2003 і 2005 гг. — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па скачках на батуце 1996 і 1998 гг. у камандных спаборніцтвах, 1998 года — у індывідуальных і сінхронных скачках, 2009 года — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1994 года ў індывідуальных скачках, 2011 года — у сінхронных скачках, 2015 года — у камандных спаборніцтвах. Чэмпіён Еўропы па скачках на батуце 1993 і 1995 гг. у камандных спаборніцтвах, 2008 года — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1998 года ў сінхронных скачках, 2000 і 2004 гг. — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 2004 года ў індывідуальных скачках, 2006 года — у камандных спаборніцтвах. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 1994 года ў камандных спаборніцтвах.

Remove ads

Спартыўныя дасягненні

  • Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1993, Швейцарыя) — 1 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1994, Партугалія) — 1 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1995, Францыя) — 1 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1996, Канада) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1998, Германія) — 2 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) — 2 месца
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) — 2 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1999, ЗША) — 2 месца
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1999, ЗША) — 2 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2000, Нідэрланды) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2003, Германія) — 1 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2004, Балгарыя) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2004, Балгарыя) — 3 месца
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2005, Нідэрланды) — 1 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2006, Францыя) — 3 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2008, Данія) — 1 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2009, Расія) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2011, Англія) — 3 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2014, ЗША) — 2 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2015, Данія) — 2 месца ў сінхронных скачках
  • Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2015, Данія) — 3 месца ў камандных спаборніцтвах
Remove ads

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads