Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў (13 жніўня 1947, Шверын, Германія — 22 красавіка 2013) — беларускі палітык і дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, членам якой з’яўляўся з 1972 па 1991 гады. Працоўны шлях пачаў майстрам аўтарамзавода ў Іркуцкай вобласці Расіі, затым працаваў у сельскай гаспадарцы Рагачоўскага раёна, узначальваў яго з 1978 па 1981 гады, быў на розных пасадах у органах КПБ. Абіраўся старшынёй Гомельскага аблвыканкама (1989—1995) і дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ XII склікання.
1 сакавіка 1995 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[2]. 17 студзеня 1997 года быў адстаўлены з гэтых пасад і адначасова зноў прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[3]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да красавіка 2001 года, пасля чаго падаў прашэнне аб адстаўцы па стане здароўя. З 2001 па 2009 гады Мікалай Вайцянкоў быў паслом МЗС па спецыяльных даручэннях, курыраваў на гэтай пасадзе развіццё адносін прыгранічных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны.
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
- Указ Президента Республики Беларусь от 1 марта 1995 г. № 93 «Аб назначэнні М. Р. Вайцянкова Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы i Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтву i прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла» Архівавана 6 чэрвеня 2012.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads