Мікалай Слупскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Слупскі (1616—1693) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).
Remove ads
Біяграфія
У 1649 зрабіўся канонікам Віленскай капітулы, пазней атрымаў ад Папы Рымскага прызначэнне біскупа-суфрагана віленскага. У 1671 абраны біскупам віленскім, аднак кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі прызначыў на гэтую пасаду Мікалая Стэфана Паца.
21 чэрвеня 1678 асвяціў кутні камень Касцёла Святога Францішка Ксаверыя ў Гродна[1].
Кансэкраваў шэраг касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Слонім (бернардзінак, 30 жніўня 1671), Канстанцінава (1671), Касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях (1673), Свір (1680).
Партрэт біскупа Мікалая Слупскага (1677) — апошняя створаная ў Глуску гравюра майстра Аляксандра Тарасевіча[2].
Remove ads
Зноскі
- Ян Кучынскі. Кафедральная базіліка Св. Францішка Ксаверыя ў Гродна (фара) // «Слова Жыцця», 2 кастрычніка 2010.
- Жывапіс. Скульптура. Графіка.(недаступная спасылка). Магілёўская бібліятэка (9 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 кастрычніка 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads