Мікалай Сцяпанавіч Пятроў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Сцяпанавіч Пятро́ў[1] (нар. 16 ліпеня 1937, вёска Адамаўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1989).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1959 годзе. У 1962—1975 гадах працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1975—1987 гадах — у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 1987 года намеснік дырэктара Міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі пры Беларускім політэхнічным інстытуце (Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта), потым — загадчык аддзела.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за ста навуковых артыкулаў, сямі аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы Навуковыя працы па оптыцы і лазернай фізіцы (манаімпульсныя лазеры і лазеры хваляводнага тыпу. Выявіў (разам з Ф.І. Фёдаравым) новы від электрамагнітных хваль. Прадказаў эфект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і з'яву гістэрэзіснага адбіцця святла (аптычнай бістабільнасці). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).
Remove ads
Асноўныя публікацыі
- Новый вид плоских электромагнитных волн в поглощающих кристаллах (разам з Ф.І.Фёдаравым)// Оптика и спектроскопия. – 1963. – Т. 15. – Вып. 6.
- Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. – Мн., 1988 (разам з Б.Бойка).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads