Мікалай Ягоравіч Чакмасаў
мінскі губернскі інжынер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Ягоравіч Чакмасаў (1840 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1]. Брат Канстанціна Чакмасава.
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1840 годзе[1].
У 1853 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Выпушчаны ў 1861 годзе, скончыўшы курс з правам на чын калежскага сакратара[1].
Прафесійная дзейнасць
Быў прызначаны ў сімбірскую будаўнічую і дарожную камісію. З нагоды пераўтварэння ў 1865 годзе будаўнічай частцы быў пакінуты па-за штатам. Паступіўшы праз два гады зноў на службу, М. Чакмасаў займаў паслядоўна пасады: малодшага інжынера гродзенскага будаўнічага аддзялення (1867), пензенскага губернскага архітэктара (1869), мінскага губернскага інжынера (1871), а з 1886 года працаваў пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце[1].
Remove ads
Праекты
- План мясцовасці і выбар пляцоўкі пад будаўніцтва Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Варацэвічах Пінскага павета (1864).
- Праект іканастаса і каштарыса на перабудову капліцы-пахавальні Ажэшкаў ў маёнтку Закозель Кобрынскага павета ў праваслаўную царкву (31 мая 1867) — не рэалізаваны.
- Праект і каштарыс на перабудову касцёла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Гарадзец Кобрынскага павета (15 лютага 1869) — у цяперашні час перабудаваны ў школу[2].
Remove ads
Зноскі
- Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80-81
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads