Мікоз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікоз
Remove ads

Мікоз (грэч. μύκης — грыб) — грыбковая інфекцыя лёгкіх і скуры жывёлаў і чалавека, што выклікаецца ўдыханнем і пранікненнем у скуру грыбковых спораў. Найчасцей пашкоджвае скуру і пазногці пальцаў ступняў і кісцяў, таксама скуру тулава, валасістую частку галавы. Прыводзіць да такіх ускладненняў, як экзэма, алергія, гнойная інфекцыя, рожыстае запаленне.

Хуткія факты Mycosis, МКХ-11 ...
Remove ads

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяюць:

  • штодзённае мыццё ног цёплай вадой з мылам;
  • выціранне да суха ног між пальцамі пасля душа;
  • рэгулярнае ачышчэнне мыйнымі сродкамі дывановых пакрыццяў, падлогі, ваннай, манікюрных нажніцаў і педыкюрных прылад, губак, мачалак;
  • нанясенне процігрыбковага крэму, мазі ў гарачы час года;
  • адначаснае лячэнне з хворымі сваякамі дзеля ўнікнення паўторнага заражэння;
  • хаджэнне абутым у лазні, басейне і спартзале;
  • душ з мачалкай і мылам пасля пляжа.
Remove ads

Прычыны

Заражэнню грыбком спрыяюць цяпло і вільгаць у месцах агульнага карыстання (басейн, душавы пакой, лазня, пляж, спартыўная зала), працяглае нашэнне цеснага, нязручнага, невентыляванага абутку, сваякі з захворваннем, дэфармацыя ступняў, парушэнне кровазвароту ў сасудах ног, цукровы дыябет, вузкія міжпальцавыя прамежкі, павышаная патлівасць скуры, мікратраўмы.

Праявы

Напачатку праяўляецца праз пачырваненне, запаленне, сверб скуры. Потым з’яўляюцца пухіркі, якія лопаюцца, ператвараюцца ў эрозіі і трэшчынкі. Пасля іх загойвання назіраецца лушчэнне скуры. Скура становіцца сухой з прыкметнымі раўчукамі. Утвараюцца трэшчыны, адбываецца патаўшчэнне скуры.

Аб грыбковым парушэнні пазногцевых пласцінак сведчыць памутненне, станчэнне, патаўшчэнне пазногцяў, з’яўленне на іх палос і плямаў[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads