Мікіта Валер’евіч Васільеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікіта Васільеў (руск.: Никита Валерьевич Васильев; нар. 22 сакавіка 1992, г. Пскоў, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца .
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец футбольнай школы маскоўскага «Спартака» ў студзені 2012 года ў складзе моладзевай зборнай Расіі U-21 стаў уладальнікам Кубка Садружнасці. Фінальны матч супраць моладзевай зборнай Беларусі U-20 яму давялося прапусціць з-за двух папярэджанняў, якія ён атрымаў у матчах плэй-оф супраць Малдовы і Латвіі. Яго гол латышам быў пераможным і вывеў расіянаў у фінал турніру, аднак жоўтая картка, атрыманая на першай дададзенай арбітрам хвіліне сустрэчы, закрыла паўабаронцу магчымасць згуляць у галоўным матчы турніру. Тым не менш, гэта не перашкодзіла Васільеву стаць лепшым паўабаронцам турніру.
Выступаў за маладзёжную каманду маскоўскага «Спартака», наварасійскі «Чарнаморац», маскоўскае «Тарпеда», «Растоў», «Калугу», навачаркаскі МІТОС, «Алімпіец» з Ніжняга Ноўгарада і іжэўска «Зеніт-Іжэўск». За асноўны склад «Растова» сыграў тры гульні.
У ліпені 2016 года быў на праглядзе ў гродненскім «Нёмане», але ў выніку кантрак не быў падпісаны[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads