Міланскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міланскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Міланскі дзяржаўны ўніверсітэт (Università degli Studi di Milano ці Statale di Milano) з’яўляецца найбуйнейшым дзяржаўным універсітэтам у Мілане і Ламбардыі, галоўны корпус якога знаходзіцца ў былым Ca' Granda, пабудаваным міланскім герцагам Франчэска Сфорца. Гэта адзіны італьянскі ўніверсітэт, які ўваходзіць у LERU (Ліга еўрапейскіх даследчых універсітэтаў).

Хуткія факты Міланскі ўніверсітэт (Universitas Studiorum Mediolanensis), Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Міланскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны 30 верасня 1923 года ў выніку аб’яднання мастацка-філасофскага факультэта Міланскай Акадэміі (Accademia, заснавана ў 1861 г.) і Клінічнага Інстытута ўдасканалення (Istituti Clinici di Perfezionamento, заснаваны Луіджы Манджагалі ў 1906 годзе).

Структура

Універсітэт мае 9 факультэтаў і 78 кафедраў, прапануюцца 134 навучальныя курсы. Карпусы займаюць больш за 200 будынкаў, маецца 113 бібліятэк, розныя навукова-даследчыя цэнтры, аркестр.

Лагатып

Лагатып складаецца з двух элементаў: выявы Мінервы і надпісу «Università degli Studi di Milano» (шрыфт Палаціна).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads