Мілаш Мацаўрак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́лаш Ма́цаўрак (чэшск.: Miloš Macourek; 2 снежня 1926, Кромержыж — 30 верасня 2002, Прага[6]) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, сцэнарыст[7], казачнік.
Remove ads
Біяграфія
У 1953—1960 Мілаш Мацаўрак працаваў выкладчыкам гісторыі мастацтва; пазней працаваў драматургам на кінастудыі Barrandov Studios.
Творчасць
Аўтар дзіцячых кніг, тэлесерыялаў і камедый.
Літаратурную творчасць пачаў як паэт, аднак пасля першай выдадзенай кнігі вершаў выдаў некалькі кніг казак, якія былі перакладзены на шматлікія мовы.
У гэты ж час Мілаш Мацаўрак пачаў пісаць кінасцэнары. У кіно ў яго склаліся шчыльныя творчыя саюзы з рэжысёрамі Вацлавам Ворлічкам і Олдржыхам Ліпскім.
Сталым ілюстратарам ягоных казак стаў графік Адольф Борн, разам з якім яны стварылі серыял пра прыгоды шкаляроў Маха і Шэбеставу, які выходзіў адначасна ў мультыплікацыйным і кніжным варыянтах.
Кнігі
- «Živočichopis»
- «Казкі»
- «Mravenečník v početnici»
- «Ostrov pro šest tisíc budíků»
- «Světe, div se»
- «Žofka»
- «Žofka ředitelkou zoo»
- «Láska a dělová koule: povídky a bajky»
- «Člověk by nevěřil svým očím»
- «Якуб і дзвесце дзядуляў»
- «Мах і Шэбестава»
- «Жырафа ці тульпан?»
Фільмы і тэлеспектаклі
- «Хто хоча забіць Джэсі?» (1966)
- «Я забіў Эйнштэйна, спадарства» (1969)
- «Чатырох забойстваў дастаткова, каханы»
- «Спадару, вы ўдава!» (1970)
- «Дзяўчына на мятле» (1971)
- «Як утапіць доктара Мрачка» (1974)
- «Цырк у цырку» (1975)
- «Шэсць мядзведзяў і Цыбулька»
- «Заўтра падымуся і апякуся гарбатай» (1977)
- «Арабела» (1979)
- «Госці з Галактыкі» (1981)
- «Лятаючы Чэстмір» (1983)
- «Тры мушкецёры»
- «Букет» (2000)
- «Мах, Шэбестава і чароўныя навушнікі» (2001)
Коміксы
- «Мюрыэль і анёлы» (1969)
- «Мюрыэль і аранжавая смерць» (1969/1970)
- «Перуанскі дзённік» (1984)
Remove ads
Зноскі
- Miloš Macourek // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Miloš Macourek // Encyklopedie Kroměříže — 2020. Праверана 2 мая 2024.
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Zemřel scenárista Miloš Macourek (чэшск.). iDnes. Mladá fronta DNES (30 верасня 2020). Праверана 27 February 2011.
- Miloš Macourek (чэшск.). Slovník české literatury po roce 1945 (27 лютага 2011).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads