Міле Едынак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міле Едынак (англ.: Mile Jedinak; нар. 3 жніўня 1984, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аўстраліі (2008—2018).
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Кар’еру пачаў у Аўстраліі, затым праз сваё харвацкае паходжанне з'ехаў гуляць у харвацкі клуб «Вартэкс», з якім узяў удзел у еўракубках. Пасля гэтага вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за мясцовыя клубы, аднойчы стаўшы чэмпіёнам Аўстраліі ў складзе «Сентрал Кост Марынерс».
25 снежня 2008 года Міле падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Генчлербірлігі» на два з паловай гады[5].
За год да сканчэння кантракту Едынак абвясціў, што сыходзіць з клуба ў чэрвені 2011 года, з надзеяй знайсці новы клуб у іншай краіне[6]. Праз месяц ён падпісаў кантракт з англійскім клубам «Крыстал Пэлас»[7].
У жніўні 2016 года стаў іграком «Астан Вілы»[8]. Пасля выхаду каманду ў Прэм’ер-лігу па выніках сезона 2018/19 пакінуў яе склад у якасці свабоднага агента і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аўстраліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Сінгапура.
Remove ads
Дасягненні
Клубныя
«Сентрал Кост Марынерс»
- Чэмпіён Аўстраліі: 2008
Міжнародныя
Аўстралія:
- Пераможца Кубка Азіі: 2015
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads