Мінеі-Чэцці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Міне́і-Чэ́цці» (ад грэч. μηνιαίος — месячны + стараж.-рус. чытанне), «Штомесячныя чытанні» — жанрава блізкія да Пролагаў царкоўна-рэлігійныя зборнікі твораў павучальнага зместу. Уключалі жыціі святых, павучанні, апокрыфы, словы, казанні, легенды, складзеныя па месяцах у адпаведнасці з днямі ўшанавання царквою памяці кожнага святога. Прызначаліся для штодзённага чытання.

Узніклі ў Візантыі ў IX ст. На Русі вядомы з XI ст., арыгінальныя зборнікі паўстаюць з XII ст. (напрыклад, Успенскі зборнік ). Найбольш пашыраны ў XVI ст. ў сувязі з умацаваннем ідэалам асноў самадзяржаўя і стварэння культу агульнарасійскіх святых. У 1530—1540-я гг. складзены «Вялікія Чэцці-Мінеі » ў 12 тамах, у якіх сабраны творы царкоўна-апавядальнай і духоўна-павучальнай літаратуры Русі ад пачатку хрысціянства, уключаны шэраг помнікаў старажытнарускай літаратуры. Амаль пасля кожнага жыція або казання змешчана «слова» айцоў царквы ці твор свецкага зместу. У складзе «Мінеі-Чэцці» дайшлі спісы каштоўнейшых помнікаў старажытнарускай літаратуры.
У XVII ст. на аснове макар’еўскіх «Мінеі-Чэцці» створаныя «Мінеі-Чэцці» Германа Тулупава і Іаана Мілюціна. У канцы XVII — пачатку XVIII ст. Дзімітрый Туптала (Дзімітрый Растоўскі) на аснове рускіх «Мінеі-Чэцці» і заходніх крыніц склаў 12-томны збор жыцій святых[1].
На Беларусі вядомы «Мінеі-Чэцці» камянецкая і жыровіцкая XV ст., слуцкая XVI ст., супрасльская рукапісная і друкаваная «Мінея агульная», віленская рукапісная — усе XVII ст.
Remove ads
Зноскі
- «МІНЕІ-ЧЭЦЦІ», «Штомесячныя чытанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 3 лютага 2016.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads