Міноры Сато
японскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міноры Сато (яп.: 佐藤穣, нар. 2 сакавіка 1991, прэфектура Гуму, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў Японіі, пазней транзітам праз ЗША і Мексіку трапіў у Латвію, дзе змог праявіць сябе. Двойчы выйграваў Кубак Латвіі.
У сакавіку 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе адразу стаў адным з ключавых ігракоў, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У снежні 2013 года кантракт з «Дынама» быў скасаваны.
У канцы 2013 — пачатку 2014 гадоў знаходзіўся на праглядзе ў розных клубах польскай Экстраклясы (шчэцінскай «Погані», гданьскай «Лехіі» і ўроцлаўскім «Шлёнску»), пасля ў казахстанскім «Спартаку»[2]. У выніку, у сакавіку 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з ташкенцкім «Бунёдкарам»[3]. У другой палове сезона 2014 стаў трывала гуляць у аснове «Бунёдкара».
У пачатку 2017 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Муайдар». Улетку таго ж года вярнуўся ў Латвію, стаўшы іграком клуба «Рыга». У студзені 2018 года перайшоў у паўднёвакарэйскі «Кванджу», а ў лютым 2019 года зноў далучыўся да «Рыгі».
У жніўні 2019 года стаў іграком «СКА-Хабараўска», дзе гуляў да канца сезона 2019/20.
Remove ads
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі: 2012
Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2017
Пераможца Кубка Латвіі (2): 2011, 2012
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Латвіі: 2010
Срэбраны прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2016
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads