Мінскае маршрутнае таксі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінскае маршрутнае таксі — сукупнасць рэгулярных маршрутаў маршрутнага таксі ў г.Мінску.
Гісторыя
Як тып транспарту, маршрутныя таксі ўпершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Мінску ў 1974 годзе з мэтай паляпшэння перавозкі пасажыраў з цэнтра гораду ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х — РАФ-2203.
Пасля распаду СССР маршрутныя таксоўкі зніклі з вуліц гораду і з'явіліся зноў толькі ў 1996-м.[1]
Рухомы склад
Паслугі маршрутных таксі надаюць у Мінску як прыватныя кампаніі, так і дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Апроч мікрааўтобусаў «Газель» таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes-Benz Sprinter, Volkswagen Transporter, Peugeout Boxer, Ford Transit і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў.
Аплата праезду
Кошт праезду ў маршрутных таксі незафіксаваны: на розных маршрутах выкарыстоўваецца розны кошт, але ўтрымліваецца ў межах 1.50-2 руб.[2] Да таго ж, кошт можа быць зніжаны, калі пасажыр праязджае нязначную частку маршруту.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads