Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіінавукова-даследчая арганізацыя, якая існавала ў 19121915 гадах у Мінску[1].

Хуткія факты Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі, Адміністрацыйны цэнтр ...

Таварыства займалася навуковым вывучэннем прыроды краю, гістарычна-археалагічнымі даследаваннямі, аховай прыродных помнікаў, а таксама пашырэннем ведаў у галіне прыродазнаўства, гісторыі і геаграфіі на тэрыторыі Мінскай губерні. Спачатку размяшчалася ў памяшканні Мінскай губернскай земскай управы і гімназіі К. В. Фальковіча, з 1913 года — у Мінскім гарадскім музеі[1].

Кіравала таварыствам рада з шасці чалавек. Першы старшыня — дырэктар Мінскай балотнай доследнай станцыі А. Ф. Флёраў. Сярод членаў былі ўрачы А. П. Грацыянскі і С. М. Урванцоў, інжынер-тэхнолаг, член гарадской управы Ф. Цывінскі, кіраўнік Упраўлення земляробства і дзяржаўных маёмасцей Мінскай губерні І. М. Шэмішнаў, старшыня губернскай казённай палаты Ф. М. Ястрэмскі[1].

Члены таварыства займаліся навуковай працай, чыталі даклады па медыцыне, геалогіі, глебазнаўстве, даследавалі флору і фаўну Беларусі, разглядалі праблемы зберажэння народных багаццяў. Арганізацыя падтрымлівала сувязі з шэрагам універсітэтаў і навуковых таварыстваў. У 1914 годзе выдала навуковы зборнік «Весці»[1].

Таварыства займалася зборам калекцый старадаўніх кніг, манет, мінералаў, беларускіх нацыянальных строяў, гербарыяў, якія захоўваліся ў створаным ім гарадскім музеі[1].

Спыніла дзейнасць у 1915 годзе праз падзеі Першай сусветнай вайны[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads