Мінская агламерацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінская агламерацыя
Remove ads

Мінская агламерацыя («Вялікі Мінск») — найбольшая і адзіная гарадская агламерацыя на тэрыторыі Беларусі. Уключае ў першую чаргу горад Мінск і Мінскі раён Мінскай вобласці, хоць яе ўплыў адчуваецца і ў некаторых рэгіёнах сумежных абласцей. Ядром агламерацыі з'яўляецца горад Мінск з насельніцтвам 2,018 мільёна чалавек у канцы 2019 года. У зоне 1,5-гадзіннай даступнасці Мінска ў 2010 годзе пражывала каля 2,645 мільёна чалавек. Мінская агламерацыя з'яўляецца адносна маладой: яе фарміраванне пачалося толькі ў другой палове XX стагоддзя. Менш чым за 40 год агламерацыя дасягнула вялікай ступені развіцця. У постсавецкай Беларусі ўлады заахвочваюць развіццё перыферыі агламерацыі і стрымліваюць рост ядра агламерацыі.[1]

Thumb
Мінская агламерацыя са спадарожніка. 2019.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads