Мінская брама (Бабруйская крэпасць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінская брама (Бабруйская крэпасць)map
Remove ads

Мінскія брама — колішняя галоўная брама Бабруйскай крэпасці, спраектаваная пецярбургскім архітэктарам А. Я. Штаўбертам (1780—1843 гг.). Праект брамы «найвышэйша ўхвалены» ў пачатку 1824 г. Брама злучала крэпасць з дарогай на Мінск і адкрывалі галоўную вуліцу ў крэпасці, у кірунку да Рагачоўскай брамы.

Хуткія факты Мінская брама, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Брама з унутранага боку

З унутранага боку мела тры роўнапралётныя аркі, заключаныя паміж лесвіцамі, якія вялі на верх крапасных валаў. Аркі, апраўленыя клінчатымі архівольтамі, абапіраюцца на невысокія руставаныя апоры. Сярэдняя арка служыла для праезду, у крайніх меліся дзверы да кардэгардый; аб'ядноўваў аркі просты карніз. Атык упрыгожваў амаль двухмятровы чыгунны двухгаловы арол, які трымаў у лапах лаўровы вянок і паходню, падпаленую з двух бакоў. У цэлым брама была імпазантным, масіўным збудаваннем, параднасць якому надаваў звычайны для класіцызму набор дэталяў.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads