Мінская мячэць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінская мячэць — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, разбурана пры пракладцы Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў).[1][2]
Remove ads
Гісторыя
Першая драўляная мячэць з’явілася ў раёне населеным татарамі (пазней называўся Татарскім канцом) у Менску ў 1599 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя на месцы драўлянага ўзведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе падчас будаўніцтва гасцініцы «Юбілейная»[1]. Каля мячэці быўмізар, таксама знішчаны ў 1960-х гадах.
У лістападзе 1997 года, калі адзначалася 600-годдзе татарскага асадніцтва на беларускіх землях, адбылося сімвалічнае ўсталяванне каменю ў падмурак новага будынка мячэці ў іншым месцы (скрыжаванне вуліц Грыбаедава і Татарскай). Фундатарам выступіла дабрачынная арганізацыя з Саудаўскай Аравіі — «Rabbita». Адкрыццё новага будынка мячэці адбылося 11 лістапада 2016 года[2].
Remove ads
Зноскі
- Bielarus Info. www.nn.by. Праверана 19 лістапада 2025.
- На адкрыцці мячэці ў Мінску Лукашэнка пацалаваў Каран . Наша Ніва (11 лістапада 2016). Праверана 19 лістапада 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

