Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледжmap
Remove ads

Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж (МДМК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску.

Хуткія факты Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж (МДМК), Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1908 г. пры Губернскай бальніцы як фельчарска-акушэрская школа. У дарэвалюцыйны перыяд былі падрыхтаваны 1433 спецыялісты[1].

У 1920 годзе ў выніку рэарганізацыі ўстановы былі ўтвораны Мінская савецкая фельчарская школа і Мінская савецкая акушэрская школа, якія ў 1922 годзе зноў былі аб’яднаны. У 1923 годзе школа ператворана ў Мінскі медыцынскі тэхнікум[1].

У 1932 г. школа рэарганізавана і перайменавана ў Медыцынскую школу. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўстанова прыпыніла сваю дзейнасць і зноў адкрылася ў 1944 годзе пад назвай Мінская школа медыцынскіх лабарантаў. Першы паваенны выпуск складаўся з 27 чалавек, у 1951 годзе — ужо са 105 чалавек[1].

У 1954 годзе навучальная ўстанова была пераназвана ў Мінскае медыцынскае вучылішча № 1. Падрыхтоўка ажыццяўлялася па дзвюх спецыяльнасцях — «фельчар» і «фельчар-лабарант», а да канца 1970-х гадоў — яшчэ і па спецыяльнасці «медыцынская сястра». Установа не мела ўласнай навучальнай базы, выкладанне ажыццяўлялася ў памяшканнях Мінскага медыцынскага інстытута, клінічных бальніц, некаторых сярэдніх школ г. Мінска[1].

У 1965 годзе вучылішчу быў перададзены невялікі будынак па вуліцы М. Горкага (цяпер вул. М. Багдановіча, раён Траецкага прадмесця), у якім размяшчалася дырэкцыя, бухгалтэрыя, канцылярыя, бібліятэка і тры невялікія навучальныя кабінеты. У 1973 годзе вучылішчу перададзены чатырохпавярховы будынак былой Рэспубліканскай СЭС па вул. Казінца, 48, а ў 1987 годзе — трохпавярховы будынак былой вячэрняй школы рабочай моладзі Мінскага трактарнага завода па вул. Казлова, 71 (цяпер — вул. Даўгабродская, 41)[1].

З 2002 г. — Мінскае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча № 1. З 1 студзеня 2006 года, рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, установе прысвоены статус каледжа[1].

З 2023 года — вядучая ўстанова адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі на рэспубліканскім узроўні па спецыяльнасцях напрамку адукацыі «Ахова здароўя»[1].

Remove ads

Інфраструктура

Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж мае два карпусы з сучаснымі аўдыторыямі, лабараторыямі, разгорнутай навучальнай бальнічнай палатай інтэнсіўнай тэрапіі, бібліятэкай, чытальнай, актавай і спартыўнай заламі. Базамі практычнага навучання з’яўляюцца фактычна ўсе стацыянары клінічных бальніц, дыспансераў і шэраг амбулаторна-паліклінічных устаноў Мінска[1].

Спецыяльнасці

  • «Сястрынская справа»
  • «Лячэбная справа»
  • «Медыка-дыягнастычная справа»
  • «Медыка-прафiлактычная справа»
  • «Лячэбны масаж» (для асоб з парушэннямi зроку)

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads