Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў Мінску ў 1954 годзе ў якасці тэхнічнага вучылішча № 2.
Месціцца ў Партызанскім раёне Мінска па вуліцы Будзённага, д. 8. Навучанне за бюджэтны кошт прадугледжвае год адпрацоўкі на прадпрыемстве ў Мінску: ААТ «Белэлектрамантаж», «Прамтэхмантаж», «Упраўленне механізацыі № 79», Трэст № 15 «Спецбуд», ЗАТ «Электрасервісбуд» і Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў. На 2013 год каледж быў адзіным у Беларусі, дзе рыхтавалі машыністаў вежавага крана і мантажнікаў вонкавых трубаправодаў. На навучанне прымалі толькі юнакоў. Пры каледжы працавала аўташкола з уласнымі аўтадромам і аўтатранспартам для падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі «В» (легкавых аўтамабіляў — вагой да 3,5 тоны). Сярод 70 аўташкол Мінска каледж займаў 4-е месца па здачы вучнямі экзаменаў у Дзяўжаўнай аўтаінспекцыі (ДАІ) з першай спробы. Вучняў забяспечвалі за кошт бюджэту харчаваннем, спецадзеннем і падручнікамі[1].
Remove ads
Спецыяльнасці
Мінскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ прапануе навучанне па 8 рабочых спецыяльнасцях. Пасля 9 класаў (атрымання базавай адукацыі) на працягу 3 гадоў вучняў рыхтавалі на: электрагазазваршчыкаў на аўтаматычных машынах; электрамантажнікаў па асвятляльных і сілавых сетках, электраабсталяванні; слесараў па рамонце аўтамабіляў; вадзіцеляў аўтамабіляў катэгорыі С (вагой звыш 3,5 тон). Пасля 11 класаў (атрымання агульнай сярэдняй адукацыі) вучні атрымлівалі спецыяльнасці: на працягу года — машыніста маставога крана, стропальшчыка, электраманцёра электраабсталявання, аўтаслесара і вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі С для міжнародных перавозак; на працягу года і 6 месяцаў — машыніста аўтамабільнага крана[1].
Remove ads
Гісторыя
У 1954 годзе заснавалі Мінскае тэхнічнае вучылішча № 2. У 1958 годзе побач з вучылішчам адкрылі інтэрнат для вучняў на 288 месцаў. Пазней вучылішча атрымала назву каледжа мантажных і пад’ёмна-транспартных работ. У 2015 годзе інтэрнат каледжа паўторна адкрылі пасля рамонту з месцамі на 158 вучняў[2].
Кіраўнікі
- Вікенцій Мышкоўскі (1954—1962)
- Эдуард Шаўлюкевіч (1962—1969)
- Аркадзь Пуцькоў (1969—1979)
- Георгій Сысоеў (1980—1987)
- Мікалай Кісялёў (1987—2000)
- Валянцін Шулякоўскі (2000—2007)
- Тацяна Ястраб (2007—2013)
- Андрэй Гота (з 2013)[3]
Выпускнікі
- Станіслаў Лукашэвіч — старшыня Мінгарвыканкама (1977—1980)
- Уладзімір Шафарэнка — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі (2008)
- Андрэй Заяц і Павел Клышэўскі — салісты гурта «Цягні-Штурхай»
- Яўген Місюля — бронзавы прызёр ЧС па лёгкай атлетыцы (1991, 1995)
- Настасся Старавойтава — чэмпіёнка Беларусі ў марафонскім бегу
- Максім Яловік — прызёр першынства Еўропы па сілавым трохбор’і
- Сяргей Шпанюк — ігрок зборнай Беларусі
- Аляксей Шынкароў — чэмпіён Беларусі па лыжных гонках[1]
Remove ads
Зноскі
- Святлана Барысенка, Аляксандр Фурсаў. Не быць «Базару» без мантажнікаў // Чырвоная змена. — 11 ліпеня 2013. — № 15 (15724). — С. 4, 5. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2020.
- Дыяна Серадзюк. Адноўлены інтэрнат для навучэнцаў // Звязда : газета. — 10 лістапада 2015. — № 217 (28075). — С. 2.
- Кіраўнікі каледжа. УА «МДПТК мантажных і пад’ёмна-транспартных работ». 2018. Праверана 28 чэрвеня 2018.
{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads