Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова энергетычнага профілю. Каледж з’яўляецца адзінай навучальнай установай у краіне, якае рыхтуе спецыялістаў сярэдняга звяна для энергетычнай галіны Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж (МДЭК), Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

24 сакавіка 1971 года загадам міністра энергетыкі і электрыфікацыі СССР № 94 у горадзе Мінску быў створаны энергетычны тэхнікум. Першы набор складаў — 288 чалавек па спецыяльнасцях: «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», «Будаўніцтва і мантаж ліній электраперадачы», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

25 лістапада 2000 года Мінскі энергетычны тэхнікум пераўтвораны ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж». На базе каледжа адкрыта завочнае аддзяленне, курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У каледжы створаны вылічальны цэнтр, распрацаваны новыя адукацыйныя стандарты па спецыяльнасцях каледжа[1].

Remove ads

Дырэктары

  • Аляксандр Пятровіч Віркоўскі (1971—1972)
  • Валерый Кірылавіч Судзілоўскі (1972—1979)
  • Віктар Піліпавіч Ляшчынскі (1979—1998)
  • Леанід Нікіфаравіч Герасімовіч (1998—2015)
  • Сяргей Міронавіч Аляксееў (2015—2020)
  • Аляксандр Анатольевіч Новікаў (з 2020)

Спецыяльнасці

Каледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:

  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках);
  • Аўтаматызацыя і кіраванне цеплаэнергетычнымі працэсамі;
  • Электрычныя станцыі;
  • Цеплавыя электрычныя станцыі.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads