Мінскі крэматорый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінскі крэматорый — адзіны ў Беларусі крэматорый, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўночных могілак па-за межамі Мінска. Заснаваны 1 жніўня 1986 года. На пачатак 2011 года ў ім праведзена больш 76 тыс. крэмацый[1].
Структура крэматорыя[2]
Мінскі крэматорый складаецца з рытуальнай часткі, у якую ўваходзяць 3 рытуальныя залы, адміністрацыйна-пабытовы цэх і цэх крэмацыі з 4 пячамі. Вакол асноўнага будынка знаходзяцца калумбарныя сцены і сектар з 19 склепаў. У рытуальным корпусе таксама знаходзіцца магазін рытуальных прыналежнасцяў.
Уласна рытуальныя залы не маюць пэўнай рэлігійнай ці сімвалічнай атрыбутыкі, акрамя упрыгожання пастамента для труны .
Remove ads
Цікавыя факты пра мінскі крэматорый[3]
- Акрамя жыхароў Беларусі платна крэміруюць жыхароў Расіі і краін Балтыі.
- У крэматорыі захоўваецца 75 кінутых урн.
- Каштоўныя металы, якія застаюцца пасля крэмацыі, здаюцца ў лабараторыю БДУ на пераапрацоўку.
Зноскі
- Минский крематорий(нявызн.). ritorg.by. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 3 чэрвеня 2025.
- Минский крематорий // Ritorg.by
- Минский крематорий: круглосуточно, с одним выходным в год // Наша Ніва 17 снежня 2012 г.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads