Міністэрства адукацыі і навукі Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэрства адукацыі і навукі Украіны (укр.: Міністерство освіти і науки України) — галоўны орган у сістэме цэнтральных органаў выканаўчай улады Украіны, які забяспечвае фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі і навукі, навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйнай дзейнасці ў названых сферах, трансферу тэхналогій, а таксама забяспечвае фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне дзяржаўнага нагляду (кантролю) за дзейнасцю ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія аказваюць паслугі ў сферы адукацыі або ажыццяўляюць іншую дзейнасць, звязаную з аказаннем такіх паслуг, незалежна ад іх падпарадкаванасці і формы ўласнасці.[2]
Remove ads
Асноўныя задачы
- Забеспячэнне фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі і навукі, навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў названых сферах, трансферу тэхналогій
- Забеспячэнне фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы дзяржаўнага нагляду (кантролю) за дзейнасцю ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія аказваюць паслугі ў сферы адукацыі або ажыццяўляюць іншую дзейнасць, звязаную з аказаннем такіх паслуг, незалежна ад іх падпарадкаванасці і формы ўласнасці[2]
Remove ads
Гісторыя
Створана ў 1991 годзе як Міністэрства народнай адукацыі Украіны шляхам перайменавання Міністэрства народнай адукацыі УССР. З 1992 па 1999 — Міністэрства адукацыі Украіны.[3] З 1999 па 2010 — Міністэрства адукацы і навукі Украіны. 3 2010[4] па 2013[5] — Міністэрства адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны. З 28 лютага 2013 — пад сучаснай назвай.
Міністры
- Іван Андрэевіч Зязюн (24 жніўня 1991 — 12 снежня 1991)
- Пятро Міхайлавіч Таланчук (12 снежня 1991 — 18 лістапада 1994)
- Міхаіл Захаравіч Згуроўскі (18 лістапада 1994 — 14 студзеня 1999)
- Валянцін Аляксандравіч Зайчук (14 студзеня 1999 — 31 снежня 1999)
- Васіль Рыгоравіч Крэмень (31 снежня 1999 — 4 лютага 2005)
- Станіслаў Мікалаевіч Нікалаенка (4 лютага 2005 — 18 снежня 2007)
- Іван Аляксандравіч Вакарчук (18 снежня 2007 — 11 сакавіка 2010)
- Дзмітрый Уладзіміравіч Табачнік (11 сакавіка 2010 — 23 лютага 2014)
- Сяргей Міронавіч Квіт (27 лютага 2014 — 14 красавіка 2016)
- Лілія Міхайлаўна Грыневіч (14 красавіка 2016 — 29 жніўня 2019)
- Ганна Ігараўна Навасад (29 жніўня 2019 — 4 сакавіка 2020)
- Юрый Юр’евіч Палюховіч (в.а., 10-25 сакавіка 2020)
- Любаміра Сцяпанаўна Мандзій (в.а., 25 сакавіка 2020 — 25 чэрвеня 2020)
- Сяргей Мікалаевіч Шкарлет (в.а., 25 чэрвеня 2020 — 17 снежня 2020)
- Сяргей Мікалаевіч Шкарлет (17 снежня 2020 — 20 сакавіка 2023)
- Аксен Васілевіч Лісавы (з 20 сакавіка 2023)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads