Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэ́рства прамысло́васці будаўні́чых матэрыя́лаў Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР.
У 1957 годзе было скасавана[1], у 1965 годзе было зноў адноўлена.
Remove ads
Паўнамоцтвы
Міністэрства ажыццяўляла кіраўніцтва спецыялізаванымі галінамі вытворчасці, якія выраблялі матэрыялы, вырабы, дэталі і канструкцыі, якія прымяняюцца ў будаўніцтве (сценавыя матэрыялы, вяжучыя, дахавыя і гідраізаляцыйныя аддзелачныя, цяпло-і гукаізаляцыйныя матэрыялы і вырабы, кіправыя запаўняльнікі, мяккія дахавыя і гідраізаляцыйныя матэрыялы, вапнавыя, гіпсавыя і іншыя мясцовыя вяжучыя матэрыялы і вырабы, нярудныя і неметаларудныя матэрыялы). Найважнейшыя галіны: цэментная, азбеставая, азбацэментная, шкляная, будаўнічыя керамікі, сценавых матэрыялаў, нярудных будаўнічых матэрыялаў, неметаларудных матэрыялаў, вырабаў з палімернай сыравіны, зборных жалезабетонных вырабаў і канструкцый, аддзелачных матэрыялаў з мармуру і граніту, санітарна-тэхнічнага абсталявання.
Remove ads
Структура на 1974 год
- Горна-геалагічны аддзел
- Аддзел абсталявання і камплектацыі
- Аддзел шкла і фарфору
- Аддзел вытворчасці сценавых, звязальных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў
- Вылічальны цэнтр (вул. К. Маркса, 3)[2].
Міністры
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads