Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (Мінфін Беларусі) — орган дзяржаўнага кіравання падпарадкаваны Ураду Беларусі, упаўнаважаны кіраваць дзяржаўным скарбам. Міністр фінансаў прызначаецца і здымаецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а намеснікі міністра — Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

З 4 чэрвеня 2020 года года пасаду міністра займае Юрый Міхайлавіч Селіверстаў.
Remove ads
Структура
- Цэнтральны апарат — 9 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 9 упраўленняў, па адным аддзеле, інспекцыі і групе, а таксама дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей[1];
- 7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска;
- Прадпрыемствы «Белдзяржстрах», «Беларуская нацыянальная перастрахавальная арганізацыя», «Белэксімгарант», «Гомельскі Крышталь», «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Мінфіна РБ», «Папяровая фабрыка дзяржаўных знакаў» (Барысаў), «Крыптатэх», «Мінская фабрыка друку», «Белбланкавыд», «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»;
- Навучальныя ўстановы — Мінскі фінансава-эканамічны каледж, Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК) Мінфіна[5].
Remove ads
Задачы
- парадкаванне, кіраванне і ўзгадненне фінансавай дзейнасці ведамстваў урада;
- выкарыстанне скарбу для павышэння выніковасці вытворчасці і дзяржаўных прыбыткаў;
- распрацоўка прапаноў аб пазычанні;
- павышэнне выніковасці падаткаабкладання і выканання дзяржаўнага бюджэту;
- прыцягненне, выкарыстанне і пагашэнне знешніх дзяржаўных пазык;
- нагляд за захаваннем зацікаўленасцей дзяржаўнага скарбу;
- парадкаванне гандлю каштоўнымі металамі і камянямі і стварэнне іх запасу;
- парадкаванне распрацоўкі і вытворчасці бяспечных папер;
- нагляд за страхаваннем;
- ліцэнзаванне і нагляд за выкананнем выдадзеных дазволаў;
- парадкаванне рахункаводства і справаздачнасці;
- парадкаванне і нагляд за выкананнем заканадаўства аб аўдыце;
- нагляд за выпускам, абаротам і пагашэннем каштоўных папер.
Remove ads
Паўнамоцтвы
- атрыманне на свой запыт ад устаноў звестак аб выкарыстанні дзяржаўных сродкаў, а таксама рахункаводчыя справаздачы аб выкананні абавязкаў перад дзяржавай;
- атрыманне на свой запыт ад выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска зводы мясцовых бюджэтаў і справаздачы аб іх выкананні;
- прыпыненне выдаткоўвання дзяржаўных сродкаў атрымальнікам, якія не падаюць ва ўстаноўленыя тэрміны справаздачы аб іх выкарыстанні, выкарыстоўваюць іх не па прызначэнні або атрымалі іх незаконна;
- выдача пазык паводле дзяржаўнага бюджэту і ўкладанне вольных сродкаў у каштоўныя паперы ці гаспадарчую дзейнасць;
- выдача на запыт выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска пазык на выкананне мясцовых бюджэтаў, абумоўленых іх пагашэннем да канца справаздачнага года;
- пакрыццё страт зводных бюджэтаў абласцей і Мінска пры змяншэнні прыбыткаў ці павелічэнні выдаткаў мясцовых бюджэтаў;
- спагнанне са зводных бюджэтаў абласцей і Мінска сродкаў у дзяржаўны бюджэт пры ўхваленні Саветамі дэпутатаў пастаноў, што змяншаюць прыбыткі ці павялічваюць выдаткі дзяржаўнага бюджэту;
- спагнанне незаконна атрыманых ці не па прызначэнні скарыстаных сродкаў бюджэту, а таксама запазычанасцей і адсоткаў па бюджэтных пазыках;
- выдаткоўванне сродкаў да ўхвалення закона аб рэспубліканскім бюджэце на бягучы год у памеры 1/12 ад мінулагодніх выдаткаў;
- выпатрабаванне дадзеных аб прыбытках і выдатках дзяржаўных пазабюджэтных сродкаў і сродкаў ад прыбытковай дзейнасці бюджэтных устаноў;
- выдача банкам загадаў аб прыпыненні разлікаў рахункаў распарадчыкаў дзяржаўных сродкаў пры парушэнні імі заканадаўства;
- праверка выкарыстання дзяржаўных сродкаў[6].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads